Добавить комментарий
НАМЕЦІЛІ ЗАДАЧЫ, УРУЧЫЛІ ПАРТЫЙНЫЯ БІЛЕТЫ

У будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама прайшло пасяджэнне Дзятлаўскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі.
Сустрэчу вёў яе старшыня Дзмітрый Малочка, удзел у ёй прымаў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксей Якаўчык.
Абазначаны мэты і задачы на перспектыву, выступілі прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія падзяліліся вопытам партыйнай дзейнасці часоў росквіту Камуністычнай партыі Беларусі.






























