У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся вечар-віншаванне ветэранаў працы, галоўнымі героямі якога былі члены раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі на чале з яе кіраўніком Мікалаем Янулём. Запрошаны на свята былі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Лойка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук, старшыня раённага савета ветэранаў Сяргей Баган.
Мікалай Іванавіч Януль у сваім выступленні даў кароткі экскурс у гісторыю РА КПБ, расказаў пра ўдзел яе членаў у жыцці раёна. Звернемся і мы да...





































