17 сентября прошел "круглый стол"

17 верасня 2014 года Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Камуністычная партыя Беларусі i Беларускае таварыства «Веды» правялi «круглы стол», прысвечаны 75-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Пасяджэнне адбылось ў зале Вучонага савета Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У працы «круглага стала» прынялi удзел прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі, архіўнай справы Беларусі, Расіі, Польшчы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, грамадскія дзеячы. Поўны спіс удзельнікаў:

Каваленя Аляксандр Аляксандравіч, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар.
Карпенка Ігар Васільевіч, Першы сакратар Цэнтральнага Камітэта КПБ, намеснік старшыні Мінгарвыканкама.
Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Жылінскі Марат Генадзьевіч, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Лакіза Вадзім Леанідавіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Шчэпаньска-Дамброўска Эльжбета, саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.
Бірулёва Таццяна Сяргееўна, саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Малашэнка Віктар Аляксандравіч, кіраўнік Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Федэральнага агенства па справах Садружнасці незалежных дзяржаў, суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, і па міжнароднаму супрацоўніцтву Міністэрства Замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
Атаманаў Георгій Пятровіч, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Бароўская Вольга Мікалаеўна, аспірант Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, дацэнт.
Валахановіч Ігар Аляксандравіч, начальнік кафедры Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Вялікі Анатоль Фёдаравіч, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Гігін Вадзім Францавіч, галоўны рэдактар часопіса “Беларуская думка”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Горны Аляксандр Сяргеевіч, аспірант Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Грозаў Уладзімір Усеваладавіч, дырэктар Міжнароднага дабрачыннага фонда “Сям’я – яднанне – Айчына”.
Здановіч Уладзімір Васільевіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Зялінскі Пётр Іосіфавіч, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук.
Касцюк Міхаіл Паўлавіч, акадэмік, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар.
Кікель Павел Васільевіч, прафесар Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, доктар філасоўскіх навук, прафесар.
Крывуць Віталь Іванавіч, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысціплін педагагічнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук.
Літвін Аляксей Міхайлавіч, загадчык аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных зносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі,
Мазец Валянцін Генрыхавіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Радзюк Аляксей Леанідавіч, старшы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук.
Разуванава Ксенія Сяргееўна, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук.
Савіч Аляксандр Аляксандравіч, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, кандыдат гістарычных навук.
Самовіч Аляксандр Леанідавіч, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, дацэнт
Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч, загадчык цэнтра гісторыі індустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Снапкоўскі Уладзімір Еўдакімавіч, прафесар факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар.
Траццяк Сяргей Аляксандравіч, загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук.
Федарасава Валянціна Рыгораўна, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, кандыдат гістарычных навук
Цымбал Аляксандар Георгіевіч, дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Шаркоў Анатоль Васільевіч, начальнік кафедры Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар, палкоўнік.
Ярмусік Эдмунд Станіслававіч, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, доктар гістарычных навук.

У рамках мерапрыемства былi разгледжаны наступныя праблемы:
1. Польска-савецкая вайна і Рыжскі мір.
2. Беларусь ва ўмовах тэрытарыяльнага падзелу (сакавік 1921 – верасень 1939 г.)
3. Геапалітычная сітуацыя ў Еўропе летам-восенню 1939 г. і пачатак Другой сусветнай вайны.
4. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Таксама ў рамках «круглага стала» адбылась прэзентацыя навуковага выдання «Рижский мир в судьбе белорусского народа. 1921–1953 гг.»

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
CAPTCHA на основе изображений
Введите символы, которые показаны на картинке.