Гісторыя, ад якой ня варта бегчы

Сказаць, што гісторыя польскіх паўстанняў у сучасным левым руху на тэррыторыі Беларусі не папулярна – гэта нічога не сказаць. І невядома, што тут грае большую ролю – негатыўныя позіркі таварышаў з усходу ці якая небудзь нянавісць да палякаў. Зразумела, што гэта ўсё кур'ёз, але калі па запыту «Каліноўскі» у пошуку па сайту comparty.by google не выдае ніводнага рэзультата, па запыту «Калиновский» - два рэзультаты, ды і ў тых толькі ўзгадваецца гэтае імя, а запыт «1863» - 4 рэзультаты, з якіх два артыкулы пра Карла Маркса і адзін пра «беларускую шляхту», дзе польскае паўстанне толькі ўзгадваецца, а яшчэ адзін не мае ніякага да яго дачынення да паўстання – гэта вымушае задумацца. Асабліва улічваючы той факт, што ў прошлым годзе адзначалася 150-я гадавіна пачатку паўстання, а ў гэтым годзе – 150-я гадавіна яго задушэння.
Чаму? Паўстанне 1863-1864 гг. мае важнейшы характар для беларускіх зямель. Менавіта тут паўстанцы імкнуліся прыцягнуць сялянства на свой бок, якое не паўсюль, але удзельнічала ў паўстанні. Тут «чырвоныя» прапагандавалі рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі. Паўстанцы спрабавалі звяртацца праз друкаваныя сродкі да сялян на зразумелай ім мове – беларускай. Зараз роля паўстання прызнаецца і ў афіцыйных дакументах, яна грае важную ролю ў выхаванні моладзі. Напрыклад, у кніжцы, падараванай кожнаму маладому грамадзяніну пры атрыманні пашпарту ёсць словы пра Касутся Каліноўскага і пра ролю паўстання ў гісторыі Беларусі.
І вось вялікае пытанне: А навошта зараз камуністы аддаюць гэтае поле нацыяналістам? Нацыяналісты граюць на гэтым паўстанні ўказваючы на яго скіраванасць супраць Расійскай імперыі. Але ці камуністы з'яўляюцца імперцамі? Ці камуністы стаялі рука ў руку з тымі шавіністамі, што душылі імкненне народаў да волі? Наадварот. Камуністы былі і ёсць самыя паслядоўныя ворагі любых імперый: Брытанскай, Германскай, Аўстрыйскай ці Расійскай у мінулым, неаімперыялізму ЗША, ФРГ сёння.
Ці было скіравана гэтае паўстанне супраць русскіх? Ці было яно «русафобскім»? Зразумела, што не! Лозунг «За вашу і нашу свабоду!» адрасаваўся не толькі народам былой Рэчы Паспалітай, што зараз можна пачуць ад некаторых людзей. Перш за ўсё гэта быў прызыў да расійскага дэмакратычнага руху! Вольная Польшча разам з вольнай Расіяй! Гэты лозунг пачуў і вядомы рускі філосаф Герцен, горача патрымаўшы паўстанне ў сваім выданні «Колокол».
Беларусскія нацыяналісты аддаюць перавагу ў гэтым паўстанні Кастусю Каліноўскаму – постаці найбольш вядомай і найбольш міфалагізованай. Але хіба акрамя яго нікога не было? Былі! Зыгмунд Серакоўскі, Рамуальд Траўгут, Тытус Далеўскі та многія іншыя. Яны палякі, але для камуністаў, у адрозненне ад нацыяналістаў, нацыянальнасць не мае першаснага значэння. Яны ўсе былі барацьбітамі за волю свайго народу, за волю іншых народаў.
Варта прыгадаць, таксама, і постаць Яраслава Дамброўскага. Вядомага паляка, актыўнага удзельніка Паўстання 1863-1864 гг., а таксама Парыжскай камуны, у баях за якую ён страціў сваё жыццё. Імя Дамброўскага шырока распаўсюджавалася падчас савецкай улады. Ягонай біяграфіі прысвечана асобная кніга з серыі «Жыццё Знакамітых Людзей», а ў Польшчы быў зняты фільм.
Напрыканцы варта сказаць, што рост нацыяналізму ў Еўропе не дазваляе аддаваць цэлыя пласты гісторыі нацыяналістычнай прапагандзе. І я не маю на ўвазе тое, што мы мусім, як некаторыя з нацыяналістаў, бегчы з партрэтамі ворагаў і катаў беларусаў, толькі таму што з імі дзесьці выходзяць асобныя нацыяналісты. Зусім не! Мы мусім толькі забраць тое, што належыць і нам таксама. Мы мусім адабраць у нацыяналістаў манаполію на гісторыю Беларусі. На тую гісторыю, дзе беларусы змагаліся за роўнасць і справядлівась, за прагрэсіўны лад грамадства і дзяржавы.
А. Кудрицкий




























Добавить комментарий