Камуністы шануюць памяць Кандрата Крапівы

«Вясновыя галасы зямлі - у ягоным голасе, ясныя промні - у яго шчырым сэрцы: доля народа, Радзіма жыве, іскрыцца ў яго творах». Менавіта гэтыя словы беларускага паэта Антона Бялевіча сталі дэвізам паэтычнага свята, якое адбылося 5 сакавіка у ДУА «Сярэдняя школа №124 горада Miнска». Паэтычная гасцёўня, праведзеная ў рамках Года культуры, была прысвечана 120-годдзю са дня нараджэння сатырыка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы.
Арганізавалі гэтае паэтычнае свята настаўнікі беларускай мовы i літаратуры Дудзік Алена Станіславаўна i Саўчук Вольга Аляксандраўна. Распачалі мерапрыемства вучні 11 класа, якія падрыхтавалі прэзентацыю «Брама неўміручасці Кандрата Крапівы». Яны расказалі пра жыццёвы i творчы шлях пісьменніка, яркі i самабытны талент якога ўвасобіў у сабе ўсе лепшыя дасягненні i традыцыі жывога творчага слова народа, яго гумару i здаровага смеху. Пасля прэзентаціі прайшла цікавая віктарына: вучні разгадвалі загадкі, успаміналі беларускія прыказкі i прымаўкі, якія шчыра выкарыстоўваў у cваix творах Кандрат Крапіва, успаміналі аўтарскія афарызмы.
Увабраўшы ў сябе невычэрпныя багацці жывой народнай мовы, народнай мудрасці, творы Кандрата Крапівы i ў наш час захавалі сваю дзейсную сілу i моц. Адным з этапаў паэтычнага свята стаў конкурс на лепшую інсцэніроўку баек пісьменніка. Спалучаючы акцёрскае майстэрства, музыку, танцы, выразнае чытанне, удзельнікі конкурсу выкрывалі са сцэны пляткарства, бюракратызм, дрэнныя звычкі, падхалімства i іншыя чалавечыя заганы.
Безумоўнымі пераможцамі конкурсу сталі вучні 8 «А» класа, якія прапанавалі гледачам творчую інтэрпрытацыю байкі Кандрата Крапівы «Дыпламаваны баран».
Узнагароджвала ўдзельнікаў i пераможцаў першы сакратар Заводскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі Святлана Аляксандраўна Знак. Яна яшчэ раз зазначыла, што такія творчыя сустрэчы, асабліва ў Год культуры, даюць ix удзельнікам пазітыўны настрой, паглыбляюць кругагляд вучняў i спрыяюць выхаванню ў ix лепшых чалавечых якасцяў, абуджаюць патрыятычныя пачуцці да роднай мовы i літаратуры. Творчы настрой, патрыятызм, народная мудрасць, талент, гумар і смех былі галоўнымі пераможцамі на гэтым свяце беларускай паэзіі ў светлай гасціннай зале школы горада Мінска.
Аляксандр Касенка, сакратар Мінскага гаркама КПБ




























Добавить комментарий