ПРА СУЧАСНУЮ БАТЛЕЙКУ

Мір цяпер – тэатар лялек,
Блогераў, дамахазяек,
Грэшыць «дэмакратыяй»
З каляровай братыяй…
Вось наіўныя як дзеці
Лялькі й ходзяць па ўсім свеце,
Кветкі носяць, ногі б'юць,
У галавах толькі - муць.
А знікае іх бунтарства
Так, шаноўнае спадарства:
Калі містэр лялькавод
Набярэ вады у рот,
Скончыўшы распавядаць
Што рабіць, чаго чакаць,
I не дасць лялькам больш грошай.
(Хоць у яго іх, акі вошай).
Тады лялька сядзе смірна,
Паглядзіць навокал пільна,
I згадае мо тады,
На што страчаны гады,
Можа здолее свой розум
Ад загадаў счысціць розных,
Стаць свабоднай сапраўды
Ад замежнай ярунды.
Аляксандр Яцук




























Добавить комментарий