У Мінску ўшанавалі памяць Міхаіла Кавалёва

Змяняюцца эпохi, пакаленнi, дзяржаўны лад, але ў нашай памяцi застаюцца тыя людзi, якiя ў розныя перыяды нашай гiсторыi прысвяцiлi сваё жыццё служэнню народу, Бацькаўшчыне. Міхаіл Васільевіч Кавалёў якраз з тых, хто служыў народу i пакiнуў выразны след на роднай зямлi. Без такiх людзей не было б нашага сёння. Таму зразумела, чаму ў сталіцы адбыўся мітынг памяці, прымеркаваны да 90-годдзя з Дня нараджэння гэтага выдатнага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Рэспублікі Беларусь.
К дому (зав. Бранявы, 7), дзе пражываў Міхаіл Васільевіч Кавалёў, прыйшлі аддаць даніну павагі і ўдзячнасці яго родныя і блізкія, таварышы і калегі, прадстаўнікі Мінгарвыканкама і адміністрацыі Савецкага раёна, члены грамадскіх арганізацый. Сярод ганаровых гасцей - былы прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ярмошын, старшыня савета Кампартыі Беларусі Аляксей Камай. Прыехалі ў Мінск і з Салігорска - прадстаўнікі ААТ «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі» (які ў свой час узначальваў М.В. Кавалёў) Галіна Лысенко і Мікалай Ашэйчык.
- Мы сабраліся тут, каб успомніць выдатнага сына беларускага народа, шмат гадоў які ўзначальваў урад нашай рэспублікі, - сказаў, адкрываючы мерапрыемства, Першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка. - Міхаіл Васільевіч быў буйным гаспадарнікам і арганізатарам. Яго адрознівалі прынцыповасць, працавітасць, высокі прафесіяналізм, творчы, дзяржаўны падыход да вырашэння задач, чулыя адносіны да людзей. І я ўпэўнены, што ў сэрцах беларусаў ён застанецца назаўсёды як таленавіты кіраўнік, спагадны чалавек і сапраўдны патрыёт.
Усе выступалі адзначалі прафесійныя якасці М.В. Кавалёва, яго талент і ўменне працаваць з людзьмі.
- Магу сказаць, што такіх чулых і адданых справе людзей мала, - успамінае старшыня Савета КПБ Аляксей Камай. - Адзін з яркіх прыкладаў: калі Беларусь накрыла чарнобыльскае воблака, Міхаіл Васільевіч быў старшынёй Савета Міністраў, і ўсё гэта лавінай ўпала на яго плечы. Мала хто ведае, наколькі было цяжка. За трое сутак 2.718 сем'яў адсялілі. Мы былі ініцыятарамі першага закона аб сацабароне грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Была праведзена велізарная праца па перасяленню, дэзактывацыі, лячэнні, аздараўленні, будаўніцтву новых і пахаванню заражаных населеных пунктаў. Нам давялося працаваць у складаны час пераходнага перыяду, але Міхаілу Васільевічу заўсёды ўдавалася трымаць сітуацыю пад кантролем, знаходзіць выйсце з самых складаных сітуацый, ад якіх залежалі лёсы многіх беларусаў. Гонар яму і вечная памяць.
Міхаіл Васільевіч Кавалёў нарадзіўся 16 жніўня 1925 г у вёсцы Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У сям`i Васiля Георгiевiча i Матроны Iванаўны Кавалёвых. Нi бацькi, нi вяскоўцы тады i ўявiць не маглi, што ў гэтага хлопчыка незвычайны лёс, што яму наканавана вялiкая дарога-лесвiца, па якой ён будзе iсцi-ўзнiмацца ўсё вышей i вышэй. Вось яна…
У гады Вялікай Айчыннай вайны маладзенькi салдат ваяваў у складзе I і II Беларускіх франтоў. 3 ліпеня 1944 года Міхаіл Кавалёў адным з першых прарваўся ў Мінск на брані танка. У пасляваенны час Міхаіл Васільевіч скончыў Ленінградскі ордэна Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга горны інстытут. Свой працоўны шлях пачынаў майстрам, затым працаваў прарабам, пасля - начальнікам участка сталічнага будтрэста № 1. У 1962-1966 гадах быў накіраваны на пасаду кіраўніка будтрэста № 3 Салігорска - на будаўніцтва гэтага горада і аб'яднання "Беларуськалій". Пасля намеснiк мiнiстра будаўнiцтва, Заслужаны будаўнік БССР. У 1967-1977 гадах - старшыня выканкама Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Потым першы намеснiк, а пазней першы намеснiк старшынi Дзяржплана, намеснiк намеснiк старшынi Савета Міністраў. Пайшоў на пенсію з пасады старшыні Савета Міністраў БССР. Неаднаразова абіраўся народным дэпутатам СССР і БССР. У ліку дзяржаўных узнагарод М.В. Кавалёва ордэна Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны I ступені, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, два ордэны Чырвонай Зоркі, ордэн "Знак Пашаны" і інш.
Кожны этап жыццёвай дарогi Міхаіла Васільевіча Кавалёва адметны зробленым старанна i талентавiта, на кожным пакiнуты кавалак яскравага жыцця, часцiнка яго сэрца. Шматлiкiя будоўлi ў Miнску, затым у Салiгорску будаўнiцтва калiйных камбiнатаў i горада. У канцы 60-х i 70-я гады Мiнск бурна развiваўся: будавалicя буйныя прамысловыя аб`екты, жылыя мiкрараёны, iнжынерная i транспартная iнфраструктура, абвадненне i азеляненне, добраўпарадкаванасць горада. Усё гэта патрабавала чоткага i граматнага кiраўнiцтва, якое ажыццяўляў Міхаіл Васільевіч.
У гарвыканкаме ён стварыў моцную каманду прафессiяналаў высокага класа i ўмела, патрабвальна, але тактоўна кiраваў i каардынаваў разнастайныя сферы дзейнасцi. Ён заўсёды ўдзяляў асаблiвую ўвагу комплекснаму стваральнаму працэсу па развiццi горада i фармiраваннi яго архiтэктурнага воблiку. Пры М.В. Кавалёве сталi бурна развiвацца i стварацца новыя накiрункi ў масавым жыллёвым будаўнiцтве. Для гэтага трэба было пашырыць i мадэрнiзаваць будаўнiчую базу горада, у тым лiку iндустрыяльнае домабудаўнiцтва. Стварэнне такiх вядомых жыллёвых раёнаў, як Зялёны Луг, Усход i iнш., канструкцыi i забудова магiстраляў, комплексная забудова прамзон – ва ўсё гэта Кавалёў унёс вялiзарны ўклад.
На перыяд працы ў гарвыканкаме выпала падрыхтоўка i будаўнiцтва метро ў Мiнску. Былi розныя абмежаваннi i перашкоды, часта даводзiлася ездзiць у Маскву i iншыя рэспублiкi для ўзгаднення i вырашэння розных праблем. Былi абмежаваннi ў афармленнi станцый, таму даводзiлася сёе-тое камбiнаваць. Урэшце жыхары Мiнска атрымалi доўгачаканае метро з цудоўнымi адметнымi станцыямi – гонар нашай сталiцы.
З усiх наступных пасад М.В. Кавалёва пасада старшыні Савета Міністраў БССР была самая складаная. Гэта быў самы цяжкi час i для яго, i для краiны. Былi нялёгкiя гады гарбачоўскай перабудовы з iх неразбярыхай, заблытанасцю, анархiяй. Галоўнае – Чарнобыль. Такая маштабная аварыя здарылася ўпершыню ў свеце i таму ў адпаведных службаў не хапала ведаў i вопыту. Узнiкла процьма найскладанейшых праблем. Кiраўнiцтва рэспублiкi ледзь не суткамi працавала, кааб як мага хутчэй арганiзаваць эвакуацыю людзей з забруджанных тэрыторый i зрабiць усё патрэбнае па iх размячэннi на новых месцах жыхарства. Было зроблена неверагоднае.
Міхаіл Васільевіч быў чалавек крыштальна чысты, чулы, уважлiвы да дробязей. Ён пакiнуў прыкметны след, часцiнку сваёй душы ў свядомасцi людзей, а таксама ў канкрэтных справах. Ён быў сынам сваёй зямлi, Беларусi, якую любiў i стараўcя як найлепш зрабiць усё, каб нам добра жылося, каб утульна было на гэтай зямлi.
Марiя МIНСКАЯ




























Добавить комментарий