На Случчыне
У рамках абласнога эколага-патрыятычнага марафону, прысвечанага 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Году моладзі, у Слуцку на мінулым тыдні прайшоў рэгіянальны семінар.
У ім прынялі ўдзел першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ Марыя Мікалаеўна Худая, старшыні раённых каардынацыйных саветаў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, першыя сакратары райкамаў КПБ, работнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў, прадстаўнікі арганізацый БРСМ Слуцкага, Капыльскага, Любанскага, Старадарожскага, Пухавіцкага раёнаў.
Адкрываючы семінар, першы сакратар Мінскага абкама КПБ Марыя Мікалаеўна Худая адзначыла, што абласны эколага-патрыятычны марафон праводзіцца па рашэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Яго мэта – выхаванне беражлівага стаўлення да прыроды, добраўпарадкванне тэрыторый населеных пунктаў, захаванне гісторыка-культурных помнікаў і воінскіх захараненняў. У рамках марафону – шматлікія мерапрыемствы ў Мінскай вобласці, конкурсы, пасадка дрэў у населеных пунктах, правядзенне іншых работ па азеляненні і добраўпарадкаванні. Марыя Мікалаеўна падкрэсліла, што Год моладзі і 70-годдзе Вялікай Перамогі сімвалізуюць пераемнасць пакаленняў, лепшых традыцый патрыятычнай, працоўнай накіраванасці. Плануецца, што ў мерапрыемствах марафону актыўны ўдзел прымуць школьнікі, працоўная моладзь, прадстаўнікі БРСМ. Марафон будзе доўжыцца па чэрвень гэтага года.
Прадстаўнікі Случчыны падзяліліся вопытам работы грамадскіх арганізацый, раённай арганізацыі КПБ па падрыхтоўцы да 70-годдзя Вялікай Перамогі, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, дзейнасці экалагічнага напрамку: на семінары выступілі першы сакратар райкама БРСМ Міхаіл Андрэевіч Лабковіч, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Аляксандравіч Цыбулька, другі сакратар райкама КПБ Генадзій Іосіфавіч Ліноў, старшыня пярвічнай арганізацыі КПБ Вера Анатольеўна Багдановіч, старшыня рэвізійнай камісіі райкама КПБ Віктар Міхайлавіч Нямковіч. Першы сакратар Слуцкага райкама КПБ Пётр Барысавіч Даўгучыц расказаў аб формах і метадах работы раённай партыйнай арганізацыі, удзеле ў грамадскім жыцці Случчыны. Удзельнікі семінара абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння грамадскіх арганізацый, раённых арганізацый КПБ падчас правядзення эколага-патрыятычнага марафону, падрыхтоўкі да 70-годдзя Вялікай Перамогі.
Госці наведалі Слуцкі дзяржаўны каледж: сустрэліся з выкладчыкамі і навучэнцамі, пазнаёміліся з напрамкамі работы ўстановы, у тым ліку па патрыятычным выхаванні моладзі, умовамі навучання і быту, пабывалі ў аўдыторыях, інтэрнаце, зімовым садзе каледжа. Даведаліся аб дзейнасці клуба “Пошук” сярэдняй школы №12.
А ў гарадскім парку культуры і адпачынку ўдзельнікі семінара пасадзілі маладыя бярозкі. Няхай прыжываюцца, мацнеюць дрэўцы – на радасць случчанам і гасцям нашага горада.
Номер газеты:




























Добавить комментарий